Паштоўкі аб уплыве побыту беларусаў на змяненне клімату

Ідэя паштовак - паказаць, што змяненне побыту прывяло да ўзмацнення негатыўнага ўплыву чалавека на клімат, а таксама расказаць маладым беларусам пра традыйны лад жыцця. Слоган на паштоўках «Будучыня залежыць ад клімату – клімат залежыць ад цябе» заклікае людзей шукаць сучасныя рашэнні для сніжэння негатыўнага ўплыву на клімат.