Да 4 верасня жаночыя арганізацыі і асобныя актывісткі могуць паўдзельнічаць у конкурсе па кліматычных рашэннях

Конкурс па клімаце

Мэта конкурсу 'Gender-Just Climate Solutions' - ўзнагародзіць рэальныя рашэнні, накіраваныя на дасягненне больш справядлівай, роўнай і здаровай планеты. Падаваць заяўкі можна да 4 верасня. 

Конкурс ладзіцца арганізацыяй Women and Gender Constituency з 2015 году.

Будуць вызначаныя трое пераможцаў, якія атрымаюць 2000€, аплату транспартных выдаткаў (для аднаго чалавека) на канферэнцыю СОР23 ў Боне, Германія ў лістападзе 2017 і 1 год настаўніцтва ад арганізацыі Women and Gender Constituency. Каля 30 канкурсантаў будуць прадстаўлены ў публікацыі, якая будзе прадстаўлена на канферэнцыі СОР23 ў Боне, Германія і на вэб-сайце арганізацыі Women and Gender Constituency.

Катэгорыі ініцыятыў:

  1. Тэхнічныя рашэнні ў галіне клімату з жаночай або гендэрнай перспектывай (напрыклад у галіне аднаўляльных крыніц энергіі).
  2. Не тэхнічныя рашэнні ў галіне клімату з жаночай або гендэрнай перспектывай (напрыклад у галіне эфектыўнасці, устойлівасці і нарошчвання патэнцыялу).
  3. Трансфармацыйныя ініцыятывы ў галіне клімату з жаночай або гендэрнай перспектывай (напрыклад рашэнне пытанняў кіравання, сацыяльных зменаў).


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць усе актывісты, арганізацыі і групы на чале якіх - жанчыны, арганізацыі павінны займацца праблемамі, звязанымі са змяненнем клімату;
  • прымаюцца заяўкі толькі ад няўрадавых арганізацый;
  • ініцыятыва павінна адпавядаць адной з катэгорый конкурсу.
  • заяўкі прымаюцца анлайн.
  •  

Крыніца: by.odb-office.eu