Фотаконкурс для ўдзельнікаў Гадзіны Зямлі

Час Земли конкурс

Гадзіна Зямлі адна з самых маштабных экалагічныя акцый, закліканая нагадаць зямлянам пра глабальныя праблемы чалавецтва: змяненне клімата, вычарпальнасць прыродных рэсурсаў і забруджванне наваколля. У 2019 годзе Беларусь далучыцца да яе ў 11-ы раз.

Калі вы хочаце не проста стаць удзельнікам сусветнага івэнта, а быць яго актыўным суарганізатарам, прымайце ўдзел у фотаконкурсе таварыства “Зялёная сетка” да Гадзіны Зямлі. Фіксуйце гістарычны момант пагружэння нашай краіны ў цемру!

 Удзельнічаць можна ў адной з прапанаваных намінацый:

  • Загадзя знайдзіце ў сваім горадзе аб’ект (гістарычны будынак ці гандлёвы цэнтр - значэння не мае) ці стварыце такі аб’ект самі, звярнуўшыся ў адказныя дзяржорганы, які будзе адключацца 30 сакавіка з 20.30 да 21.30. Зафіксуйце гэты факт у зручным для вас фармаце: відэа ці фота (відэа - момант адключэння; фота - да і пасля адключэння).
  • Прыміце больш камерны ўдзел у Гадзіне Зямлі і раскажыце пра гэта нам. 30 сакавіка прыдумайце для сябе чым цікавым, забаўным і карысным можна заняцца ў “цёмную” гадзіну, з 20.30 да 21.30. І зрабіце пра гэта невялікі фотарэпартаж з аповелам.

Размясціце вашыя здымкі / відэа ці фотагісторыі з вечара ва ўласных сацыяльных сетках 30 сакавіка, адзначыўшы ў Facebook (@Зелёный портал),ВКонтакте (@Зелёный портал), Instagram (@grennbelarus) і абавязкова праставіўшы хэштэгі #гадзіназямлі2019, #часземли2019, #earthhourbelarus2019.

Час Земли 2018

Адключэнне НАН Беларусі (Мінск), 2017 год

 

У панядзелак, 1 красавіка, пры дапамозе рандомнага лічыльніка мы вызначым пераможцаў у кожнай намінацыі. Увага! Прымаць удзел можна толькі ў адной з намінацый.

Прызы:

За ўдзел у першай намінацыі - брэндзіраваная экасумка, флэшка і блакнот ад таварыства Зялёная сетка і прыемнасць ад першай беларускай zerowaste крамы Zerro.by - шматразовы кубачак Ecoffee cup на 400 мл.

За ўдзел у другой намінацыі - брэндзіраваная экаторба і флэшка ад таварыства Зялёная сетка і прыемнасць ад першай беларускай zerowaste крамы Zerro.by - набор шматразовых мяшэчкаў з тканіны.

 

Крыніца: greenbelarus.info