Гарады запрашаюць прыняць удзел у праекце Twin City Lab і сустрэцца у Мінску 26-28 верасня

Гарады-пабрацімы

Лабараторыя Twin City запускае новы праект супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў. Ён накіраваны на  аб’яднанне прыхільнікаў збліжэння гарадоў; стварэнне новых грамадскіх ініцыятываў; распрацоўку новых фарматаў ўзаемадзеяння, абмену і міжкультурнай камунікацыі.

Першае вялікае мерапрыемства Twin City Bar Camp пройдзе ў Мінску 26-28 верасня 2019 і збярэ творчыя розумы і аднадумцаў.

Усё пра праект і заяўка на рэгістрацыю: https://twincitylab.net/start-belarus/

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 18 Жнівень 2019

Пытанні можна накіроўцваць на эл.пошту:

gregor@twincitylab.net De

liza@twincitylab.net Bel Ukr Ru

Twin City Lab – гэта праект Brains & Bridges (Берлін) і NKI - Новая культурная ініцыятыва (Мінск), накіраваны на развіццё партнёрскіх адносін паміж гарадамі-пабрацімамі, пашырэнне магчымасцяў гарадскіх супольнасцяў і павышэнне ўзроўню міжнародных абменаў і сувязяў. Brains & Bridges - гэта міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая базуецца ў Германіі і займаецца пытаннямі супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю. 

Праект фінансуецца пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі.